ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ
ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
МЕНЮ
Паважаныя жыхары і госці Івацэвіцкага раёна,
мы шчыра вiтаем Вас на афіцыйным сайце
Дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства
"Івацэвіцкая ЖКГ"
ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» з'яўляецца шматгаліновым прадпрыемствам, якое абслугоўвае жыллёва-камунальныя аб'кты і аказвае паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам г. Івацэвічы, г. Косава, г.п. Целяханы і сельскіх населеных пунктаў раёна. Функцыянальнае прызначэнне прадпрыемства - стварэнне належных ўмоў для жыццядзейнасці насельніцтва, аказваючы ўвесь комплекс жыллёва-камунальных паслуг.
Пазнаёміцца з дзейнасцю жыллёва-камунальнай гаспадаркі, даведацца пра гісторыю нашага прадпрыемства , атрымаць інфармацыю аб стане культурнага і спартыўнага жыцця ДУВП "Івацэвіцкая ЖКГ" вы зможаце на нашым сайце. Тут ёсць пералік паслуг прадпрыемства, іх кошт, а таксама Вы зможаце перадаць паказанні лічыльнікаў на ваду. Гэта па-ранейшаму магчыма зрабіць па нумары 9-03-03 (тэлефон шматканальны) з 25-га по апошняе чысло кожнага месяца. Спадзяюся, што наведванне нашага сайта дапаможа Вам знайсці адказы на ўсе пытанні.
З павагай,
Дырэктар ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ»
Ільянкова Людміла Фёдараўна
Дагавор на кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання
З 1 чэрвеня 2021 г. плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі сумеснага домаўладання, штомесяц будзе ўносіцца плата за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання. Указаная паслуга аказваецца на падставе дагавора на кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, заключэнне якога прадугледжана жыллёвым заканадаўствам у выпадку прызначэння ўпаўнаважанай асобы па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.
Падрабязней...
Увага! Складаванне буйнагабарытнага смецця на прылеглай да кантэйнернай пляцоўцы тэрыторыі забараняецца!
ГУПП «Івацэвіцкае ЖКГ» інфармуе, што складаванне буйнагабарытнага смецця (раслінныя адходы, галінкі, мэбля, бытавая тэхніка і інш.) на прылеглай да кантэйнернай пляцоўцы тэрыторыі забараняецца! За дадзенае парушэнне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь паводле артыкула 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Кароткія навіны
Рыбацкі кубак на Бучамлі-3
Падрабязней...Клумбы ў двары: як пасадзіць кветкі па закону?
Падрабязней...ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ІВАЦЭВІЦКАГА РАЁНА
Падрабязней...Кантакты
Адрас: 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 60 год Кастрычніка, 2
Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00
Тэлефоны:
Прыёмная, факс - 9-14-67,
Бухгалтэрыя - 9-31-01,
Бухгалтэрыя квартплаты - 9-03-03 (шматканальны),
Аддзел кадраў - 3-18-67
Дыспетчарская (аварыйная служба) - 115
Гарачая лінія-9-14-67
Электронная пошта: jkh@ivc.by
Канал в Телеграм: https://t.me/ivacjkh
Вышэйстаячыя арганізацыі
© 2026 ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
Design by Sever-IT















