Вкл/Выкл изображения Шрифт A A A Фон Ц Ц Ц Ц

ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ
ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"

МЕНЮ
Так, у навагоднія святы жыхары дома №41а па вул. Чарткова Івацэвічаў тэлефанавалі ў ЖКГ, абураліся тым, што каналізацыйныя сцёкі напоўнілі падвальнае памяшканне шматпавярхоўкі. З дапамогай прамывачнай машыны камунальнікі змаглі прачысціць каналізацыйную сістэму і знайшлі прычыну засору – мужчынскую майку, якая незразумела якім чынам трапіла ў сістэму, стварыўшы “запор”.
Падобныя здарэнні зусім не рэдкасць у нашай рабоце, вінаватыя ва ўсіх падобных выпадках амаль заўсёды не камунальныя службы, а жыхары. Бо ў каналізацыйную сістэму, здараецца, трапляюць анучы, рознае рыззё, прадметы асабістай гігіены, бульбяныя ачысткі, качарэжкі капусты (усё мы гэта знаходзім, калі нас выклікаюць да таго або іншага дома). Дык ці прыходзіцца пасля здзіўляцца, што каналізацыя перастае працаваць, забіваецца?
Памятайце: у каналізацыйную сістэму павінны трапляць толькі прадукты жыццядзейнасці непасрэдна чалавека. Іншым бытавым адходам: папера, ачысткі, астаткі ежы, прадметы асабістай гігіены, напаўняльнікі для кашачага туалета – месца ў вядры для смецця. Астаткі алею, тлушчу зліваюцца ў посуд, пасля яны павінны патрапіць у вядро для смецця, а не ў каналізацыю, бо часам там утвараюцца “заглушкі” з тлушчу, якія зноў-такі не дазваляюць працаваць сістэме ў штатным рэжыме.

Памятка абаненту

Каналізацыя - гэта складаючая частка сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення, задачай, якой з'яўляецца забеспячэнне своечасовага збору сцёкавых вод, якія ўтвараюцца ў выніку жыццядзейнасці чалавека ў побыце і на прамысловых прадпрыемствах, іх хуткая транспарціроўка за межы населенага пункта да месца іх ачысткі, абясшкоджвання і абеззаражання.
Няправільнае і неакуратнае карыстанне сістэмай каналізацыі парушае рэжым яе працы, прыводзіць да засмечаных трубаправодаў, праліцця сцёкаў у жылыя і тэхнічныя памяшканні.
Асноўная прычына засмечвання каналізацыі-адклад тлушчаў на сценках трубаправодаў і цвёрдыя бытавыя адходы.

Ўнітаз і ракавіна не зьяўляюцца смеццевым кантэйнерам, у іх не павінны злівацца тыя, што засталіся пасля падрыхтоўкі ежы алей і тлушч з патэльняў, бульбяныя ачысткі, рэшткі першых страў, косці, прадметы асабістай гігіены, будаўнічыя матэрыялы пасля рамонту.

Для захавання сістэмы каналізацыі вашага дома ў працаздольным стане, неабходна памятаць:

- в ўнітаз павінны паступаць толькі прадукты жыццядзейнасці чалавека (вада, мача, спаражненні).

- іншыя цвёрдыя бытавыя адходы (папера, ачысткі, рэшткі ежы, косткі, лісце, прадметы асабістай гігіены і адзення, анучы і інш.) выкідваюцца ў смеццевае вядро.

- рэшткі масла, тлушчу з кухоннай посуду зліваюцца ў пакеты або праціраюцца паперай, рыззём і складаюцца ў смеццевае вядро.

- каб пазбегнуць траплення ў каналізацыю буйных запарушванняў, выкарыстоўвайце ў кухонных мыйка ахоўныя сеткі.

- пральныя парашкі і іншыя мыйныя і чысцячыя рэчывы ужывайце з найменшай дазоўкай, паказанай на пакаванні.

- не зліваць у каналізацыю фарбу, растваральнікі і іншыя хімічна актыўныя, выбуховыя і гаручыя рэчывы

                                                        Аварыйна-дыспетчарская служба

                                                              ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”

Кантакты

Адрас: 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 60 год Кастрычніка, 2

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Тэлефоны:
Прыёмная, факс - 9-14-67,
Бухгалтэрыя - 9-31-01,
Бухгалтэрыя квартплаты - 9-03-03 (шматканальны),
Аддзел кадраў - 3-18-67

Дыспетчарская (аварыйная служба) - 115
Гарачая лінія-9-14-67

Электронная пошта: jkh@ivc.by
Канал в Телеграм: https://t.me/ivacjkh

Вышэйстаячыя арганізацыі

Мы ў Сацсетках

ДУВП
"Iвацэвiцкая ЖКГ"
@ivacjkh
БАУП
"Ўпраўленне ЖКГ"
@ugkhbrest
© 2026 ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
Design by Sever-IT