Вкл/Выкл изображения Шрифт A A A Фон Ц Ц Ц Ц

ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ
ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"

МЕНЮ
Бясконцая прыгажосць…
Рабочыя зялёнага будаўніцтва ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” удала выступілі на конкурсе прафесійнага майстэрства і атрымалі дыпломы адразу ў двух намінацыях. Наша кветкавая кампазіцыя плошчай у 18 квадратаў у форме знака “бясконцасць” гэтак жа бясконца пакарыла журы.
Напрыканцы жніўня 15 каманд з усёй вобласці прыехалі ў аг. Дзівін (Кобрынскі раён), з самымі смелымі ідэямі і распрацоўкамі. Бо тут важна было паказаць свой прафесійны і творчы максімум, а яшчэ дапамагчы ва ўпрыгожванні аграгарадка да абласных Дажынак. Так, конкурсныя работы майстроў зялёнага будаўніцтва радавалі вока жыхароў Дзівіна і гасцей маштабнага свята ўраджаю. Арганізатары амаль ні ў чым не абмяжоўвалі ўдзельнікаў, ды і ці можна абмежаваць “творчы палет”…
Наша каманда, бяссменны прызёр конкурсу, зрабіла стаўку на класіку і не прагадала.
– У нас была класічная кветкавая кампазіцыя, – расказвае майстар зялёнага будаўніцтва Кацярына Саевец. – Разам з камандай мы некалькі тыдняў працавалі над эскізам і ўсе сышліся на адным: не адцягваць увагу ад кветак ніякімі архітэктурнымі формамі. Калі казаць пра “закуліссе” конкурсу, дык тут было няпроста. Пяць гадзін мы працавалі над кампазіцыяй з нуля: нашы мужчыны ўскапвалі клумбу, распрацоўвалі зямлю, пасля я малявала контуры будучай кампазіцыі, а жанчыны-супрацоўніцы высаджвалі кветкі. На нашу “бясконцасць” пайшла амаль тысяча кветкавай расады і каля 150 кілаграм жоўтага і белага друзу. Кампазіцыю на гэты раз склалі з бархатцаў, цынерарый, бягоній, ачытка, агератума, дапоўніла карцінку і дэкаратыўная капуста.
Чырвоны, белы, жоўты, аранжавы, фіялетавы, – здаецца, ўсімі колерамі вясёлкі “з’зяла” наша “бясконцасць” у Дзівіне. Таму прыз у намінацыі “За лепшую кветкавую кампазіцыю” наш! Акамя гэтага, на конкурсе віталі самага маладога і старшага работніка зялёнага будаўніцтва. Прыз у намінацыі “За адданасць і вернасць прафесіі” атрымаў наш Уладзімір Шчур. У свае 60 ён прымае актыўны ўдзел у творчым конкурсе. Уладзімір Уладзіміравіч больш за дваццаць гадоў працуе ў камунальнай гаспадарцы, і амаль столькі ж раз ён удзельнічаў у падобным спаборніцтве. І не надакучае Уладзіміру Шчуру яго работа. Бо так ці інакш з яго ўдзелам ствараецца прыгожае на нашых вуліцах…
Каманда рабочых зялёнага будаўніцтва атрымала дыпломы і прызы, а пасля адразу вярнулася да паўсядзённай работы. Восенню неабходна стрыгчы хмызнякі, убіраць сухастой. Каб і надалей нашы кветнікі “з’зялі” на вуліцах і стваралі настрой.

 Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота з архіва ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”.

15 кастрычніка 2026 года ў ДУВП " Івацэвіцкая ЖКГ" прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Падрабязней...

Прэйскурант коштаў на паслугі па афармленні бланкаў пашпартнай службай ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» з 1 кастрычніка 2026 года

Падрабязней...

ІНФАРМАЦЫЯ аб пераліку жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Івацэвіцкага раёна і гаспадарчым вядзенні дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Івацэвіцкая ЖКГ", якія падлягаюць продажу ў 2026 годзе

Падрабязней...

Кантакты

Адрас: 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 60 год Кастрычніка, 2

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Тэлефоны:
Прыёмная, факс - 9-14-67,
Бухгалтэрыя - 9-31-01,
Бухгалтэрыя квартплаты - 9-03-03 (шматканальны),
Аддзел кадраў - 3-18-67

Дыспетчарская (аварыйная служба) - 9-18-58, 115
Гарачая лінія-9-14-67

Электронная пошта: jkh@ivc.by
Канал в Телеграм: https://t.me/ivacjkh

Вышэйстаячыя арганізацыі

Мы ў Сацсетках

ДУВП
"Iвацэвiцкая ЖКГ"
@ivacjkh
БАУП
"Ўпраўленне ЖКГ"
@ugkhbrest
© 2026 ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
Design by Sever-IT