Новы год. Час чаканняў, жаданняў, прыемных клопатаў.Напярэдадні Новага года, на прадпрыемстве быў праведзены конкурс на найлепшае навагодняе афармленне кабінетаў. Усе ўдзельнікі конкурсу праявілі крэатыўнасць, сваё ўменне, знаходлівасць, фантазію. Падышлі да конкурсу актыўна, з энтузіязмам.Па выніках конкурсу вызначаны пераможцы. За прызавыя месцы ўручаны ўзнагароды. Усім удзельнікам вялікі дзякуй за ўдзел.








































