Упершыню свята праходзіла ў новым, трыадзіным фармаце. Ён зацверджаны адпаведным указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на аснове ўсенароднага абмеркавання. Новая назва дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. Прадстаўнікі калектыву ГУВП "Івацэвіцкая ЖКГ" прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святу.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена Міхаілу Дымовічу, дырэктару УА "Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж", заслужанаму работніку адукацыі Рэспублікі Беларусь; Аляксандру Шаршуновічу, начальніку ВУ «Выпраўленчая калонія № 5», палкоўніку ўнутранай службы; Ангеліне Міронаўскай, вучаніцы 10 класа ДУА "Ліцэй Івацэвіцкага раёна".






















