Акцыя «Запалім свечку разам»
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
21 чэрвеня а 22,00 гадзіне ў г.Івацэвічы ў скверы Перамогі прайшла акцыя «Запалім свечку памяці». Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, у тым ліку і нашага прадпрыемства, жыхары райцэнтра і яго госці сабраліся ля помніка а 22,00 гадзіне, каб аддаць даніну памяці тым, хто ўжо ніколі не вернецца з вайны, хто аддаў жыццё ў імя Вялікай Перамогі.
Падчас акцыі былі запаленыя свечкі да падножжа помніка, ляглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.





