Святкаванне 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў г.Івацэвічы пачалося з традыцыйнага ўрачыстага масавага шэсця святочнай калоны і патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае кожнага". Урачыстыя мерапрыемствы працягнуў мітынг-рэквіем. У дзень Вялікай Перамогі адбылося адкрыццё двух стэндаў Алеі Памяці з фатаграфіямі землякоў. Урачыстыя мерапрыемствы скончыліся ўскладаннем кветак у скверы Перамогі. Работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел ва ўсіх урачыстых мерапрыемствах.



























