Штогод у апошнюю нядзелю мая на Жытліншчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі партызанскага руху ў Івацэвіцкім раёне. Традыцыйна ўрачыстае мерапрыемства пачалося з мітынгу з ускладаннем кветак да брацкай магілы воінаў і партызан у д.Житлин. Ушанаваць памяць загінуўшых герояў прыехалі кіраўнікі раёна, дэпутацкі корпус, сілавы блок раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, у тым ліку і ГУПП «Івацэвіцкая ЖКГ», моладзь, блогеры, госці. Пасля мітынгу мерапрыемствы працягнуліся ў мемарыяльным комплексе «Хаваншчына», дзе прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя баявых дзеянняў, прысвечаная вызваленню Івацэвіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.






















