У рамках правядзення раённай спартакіяды сярод арганізацый, прадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна, прысвечанай Году добраўпарадкавання, сёння прайшлі спаборніцтвы па эстафетным бегу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і спартсмены нашага прадпрыемства: Завадскі Аляксандр, Вадзяновіч Анатоль, Пішчык Таццяна, Бэнда Наталля. Каманда выклалася на 100%. Эмоцыі зашкальвалі. З прывітальным словам да ўдзельніка спартакіяды звярнуўся старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Бялоў Уладзімір Уладзіміравіч. Ён таксама ўручыў граматы пераможцам камандам.



















