Вкл/Выкл изображения Шрифт A A A Фон Ц Ц Ц Ц

ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ
ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"

МЕНЮ

11-12 ліпеня 2025 года на фестывальнай пляцоўцы каля возера Вулькаўскае прайшоў традыцыйны маладзёжны турыстычны злёт. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. Перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікі ўсклалі кветкі да брацкай магілы Савецкіх воінаў і партызан у Целяханах і ўшанавалі памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Спаборніцтвы праходзілі на сямі пляцоўках. 9 каманд змагаліся за першынство ў пляжным валейболе, тэхніцы воднага турызму, конкурсах «Выдатны стрэлак», «Гусеніца», «Гіганцкія лыжы», «Гіганцкія боты», «Ведаю Беларусь», конкурсы турыстычнай песні і «Турыстычны абед». «Турыстычная паласа», заданні якога з поспехам выканалі ўсе 9 каманд-удзельніц. сяброўства. Усе каманды справядліва заслужылі свае ўзнагароды, але самае галоўнае, што вы ўжо заваявалі, - гэта незабыўныя эмоцыі, якія застануцца з вамі да наступнага турзлёту.

Фінальнай і самай прыемнай часткай турзлёту стала ўзнагароджанне. Былі адзначаны каманды, якія занялі прызавыя месцы ў кожным конкурсе. Наша каманда заняла:

 - I месца ў конкурсе турыстычнай песні;

 - I месца ў конкурсе "Гіганцкія лыжы";

 - I месца ў конкурсе "Гіганцкія боты"; - I месца ў конкурсе «Лепшы бівуак»;

- II месца ў конкурсе па хуткаснай зборцы спілс-карты "Ведаю Беларусь";

- II месца ў конкурсе "Турыстычны абед".

Малайцы, так трымаць !!!








Кантакты

Адрас: 225295, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 60 год Кастрычніка, 2

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Тэлефоны:
Прыёмная, факс - 9-14-67,
Бухгалтэрыя - 9-31-01,
Бухгалтэрыя квартплаты - 9-03-03 (шматканальны),
Аддзел кадраў - 3-18-67

Дыспетчарская (аварыйная служба) - 115
Гарачая лінія-9-14-67

Электронная пошта: jkh@ivc.by
Канал в Телеграм: https://t.me/ivacjkh

Вышэйстаячыя арганізацыі

Мы ў Сацсетках

ДУВП
"Iвацэвiцкая ЖКГ"
@ivacjkh
БАУП
"Ўпраўленне ЖКГ"
@ugkhbrest
© 2026 ДЗЯРЖАЎНАЕ УНIТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "ІВАЦЭВІЦКАЯ ЖКГ"
Design by Sever-IT