31 студзеня адбыліся раённыя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Бабравіцкая рыбалка». Па выніках спаборніцтваў у нашай каманды 2 агульнакаманднае месца!!! Свірская Алеся ў асабістым заліку заняла 1 месца!!! Нягледзячы на ўмовы надвор'я, мароз і вецер, у спаборніцтвах прынялі ўдзел 26 каманд. Гэта сапраўдныя аматары рыбалкі, таму што ў 20 градусны мароз не кожны захоча выйсці з дому. Нягледзячы ні на што, усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Віншуем каманду з перамогай!!!


















