37 гадоў таму скончылася вайна ў далёкім Афганістане. Сёння, 15 лютага, па традыцыі ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся жыхары раёна, у тым ліку і прадстаўнікі нашага прадпрыемства, каб аддаць даніну павагі ўсім, хто выконваў воінскі абавязак у далёкай краіне. Больш за 30 тысяч беларусаў удзельнічалі ў той вайне і амаль тры тысячы загінулі. У "чорным цюльпане" вярнуліся восем нашых землякоў. Усіх удзельнікаў мітынгу прывітаў старшыня раённай арганізацыі "Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргей Бахцін. Пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка.

















