Са сцэны РДК віншаванні прымалі супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Івацэвіцкага раёна. У святочны дзень у зале сабраліся сем'і, сябры і ганаровыя госці мерапрыемства, каб павіншаваць тых, хто абраў справай свайго жыцця абарону закону, правоў і бяспекі грамадзян роднай краіны. Пад апладысменты залы на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі ўзнімаліся супрацоўнікі міліцыі і ветэраны службы. За актыўнае садзейнічанне органам унутраных спраў граматамі РАУС былі адзначаны некаторыя прадпрыемствы і ўстановы раёна, у тым ліку і ГУВП "Івацэвіцкая ЖКГ" (дырэктар Ільянкова Людміла Фёдараўна)!!!



















