20 сакавіка ў скверы Перамогі ля скульптурнай кампазіцыі "Памяці спаленых вёсак" адбыўся мітынг-рэквіем. Кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна, прадстаўнікі пракуратуры, суда, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, духавенства, працоўных калектываў, у тым ліку прадстаўнікі і нашага прадпрыемства, жыхары раёна, моладзь, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі.


















