Святкаванне Дня Вялікай Перамогі ў Івацэвічах пачалося з традыцыйнага ўрачыстага масавага шэсця святочнай калоны і патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае! Памятаем кожнага!».
Мітынг-рэквіем, прысвечаны святкаванню Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адбыўся ў скверы Перамогі. Мерапрыемства аб'яднала жыхароў і гасцей раёна, каб ушанаваць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак да помніка.


















