30 мая работнікі прадпрыемства здзейснілі вельмі насычаную і займальную экскурсію.
1. БелАЗ (Жодзіна) - адчуць маштаб.
Нават на фота не перадаць, наколькі вялікія гэтыя самазвалы.
2. Усіхсвяцкі храм — манументальная архітэктура і супакаенне.
3. Музей піва «Аліварыя» - інтэрактыўна. Гісторыя піваварства за гадзіну.
4. Нацыянальная бібліятэка — від на Мінск. Абавязковы да наведвання!
"Ад гіганцкіх колаў да алмазнай грані". Кантраст дня - гэта нешта неверагоднае. Усе, без выключэння, засталіся пад уражаннем ад экскурсіі!


















