31 мая, у в. Жытлін прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі партызанскага руху ў Івацэвіцкім раёне. Сёлета "Хаваншчыне" спаўняецца 55 гадоў з дня ўтварэння. Традыцыйная «маёўка» пачалася з мітынгу з ускладаннем кветак да брацкай магілы воінаў і партызан у в. Жытлін.


















