22 жніўня мы паспелі ахапіць проста нерэальную колькасць лакацый: Гродна: пачалі з духоўнай святыні - Каложскай царквы (яна стаіць на высокім беразе Нёмана, выгляд адтуль зачароўвае!). Пагулялі па цэнтры, ацанілі каралеўскія замкі і ўтульную пешаходную вуліцу. Шчучын: наведалі легендарны Бункер №77 – адзін з самых магутных у сістэме «Лініі Молатава». Вельмі атмасферна і пазнавальна! А следам - архітэктурны шэдэўр у неагатычным стылі - палац Друцкіх-Любецкіх. Ліда: цвік праграмы - Лідскі замак (замак Гедыміна). Каменныя сцены, музейныя экспазіцыі і адчуванне сярэднявечча. Гэта быў не проста маршрут, а сапраўднае падарожжа скрозь эпохі. Дзякуй усім за кампанію і гэты незабыўны дзень.



















